Мастацтвазнаўца працуе дворнікам, або Чаму ў Беларусі так чыста

Якім коштам даюцца Беларусі чыстыя вуліцы, якімі гэтак ганарацца ўлады? Абмяркоўваем у праграме «Людскія справы».

Святлана Манько – мастацтвазнаўца. Яна так доўга не магла знайсці працу ў школе ды ўстановах культуры, што ўладкавалася дворнікам.

«Я не адна тут з вышэйшай адукацыяй. У суседнім двары прыбірае жанчына з дзвюма вышэйшымі адукацыямі. Таксама ёсць тут у нас касец – вельмі цікавы і дасведчаны чалавек. Ведае шмат вершаў на памяць і не раз дэкламаваў мне на памяць байкі Кандрата Крапівы, вершы Сяргея Ясеніна. Я проста дзіўлюся, якія людзі сустракаюцца сярод нашых прыбіральшчыкаў».

Штогод камунальныя службы Менску вызначаюць самы прыгожы і дагледжаны двор у Менску. Летась такім быў прызнаны двор па вуліцы Убарэвіча, 40. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што чысціня ў двары – гэта іх заслуга, хоць галоўны гаспадар двара – ЖЭС. Яны перакананыя, што часта кіраўнікі камунальных службаў размяркоўваюць грошы, якія павінны ісці на падтрыманне парадку, немэтазгодна.

«Калі б яны дворніку заплацілі – ён бы стараўся, працаваў. Далі б мне напрыклад не 300 рублёў, а 600 – я б за такія грошы і зубамі грызла», – кажа мясцовая жыхарка Зоя Максімаўна, якая да пенсіі акурат працавала прыбіральніцай.

Дык хто забяспечвае чысціню беларускіх гарадоў: дворнікі ці жыхары? Чаму ў Беларусі людзі з вышэйшай адукацыяй вымушаны прыбіраць вуліцы? Куды ідуць грошы, якія мы плацім камунальнікам за прыборку? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукаюць госці ў студыі «Людскіх справаў» і аўтар праграмы Алесь Залеўскі.

Поўнае выданне праграмы «Людскія справы» глядзіце тут:

«Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» , а таксама онлайн на нашай старонцы.

Пішыце нам у Facebook, Vk ды Одноклассники. Будзьце разам з намі ў суполках у Instagram. Самае цікавае чытайце ў канале Telegram.

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

«Крутыя» з 90-х, дзе яны цяпер?

За пакой у інтэрнаце забіраюць 2/3 пенсіі

Адседзеў 12 гадоў ні за што

18 год турмы за паход у лес

Навошта рэвалюцыі? Беларусь змяняюць блогеры

«Прырода выжыве, беларусы – не»

Кіроўца скочыў з моста. Гісторыя атрымала працяг

Прыехаў «Белсат» – і грошы для шматдзетнай сям’і знайшліся