Мастацтва святла

«Піце святло і будзьце светлыя». У галерэі Беларускага саюзу мастакоў праходзіць выстава «Ліхтарт», на тэму «кіраванага святла» разважаюць сучасныя беларускія мастакі, дызайнеры і фатографы.Гэтая выстава – сінтэз некалькіх відаў мастацтваў, дзе жывапіс ды візуальнае мастацтва суседзяць з абʼектамі прамысловага дызайну, якія ўжо занялі свае палічкі ў крамах. Госці выставы кажуць, што і гэтыя ўзоры з задавальненнем купілі б сабе дадому.Але кажуць, што самае цёмнае месца – акурат пад ліхтаром. Старшыня Беларускага саюзу дызайнераў Зміцер Сурскі адзначае, што на падтрыманне ад дзяржавы для такіх выставаў спадзявацца не даводзіцца:«Гэткае стаўленне да нас: нічога не просім, ну і добра, а разумеем, што прасіць бессэнсоўна, бо ёсць нейкія іншыя мэты, можа, спорт, можа, папса, можа яшчэ што, дызайн – недзе збоку».Цяпер Саюз дызайнераў узяўся за маштабную працу: у планах – выданне кнігі беларускага плакату, у якой будуць змешчаныя ў тым ліку і тыя працы, што былі эвакуяваныя ў РасЕю падчас Другой сусветнай вайны.ІНШЫЯ ТЭМЫ: Вершы Барадуліна і Багдановіча ў выглядзе абвестак з’явіліся на цэнтральных вуліцах Берасця. Міжкаляддзе – самы беларускі час (тэолаг Ірына Дубянецкая). У Горадні адчыніўся ўнікальны Музей прасу: у свеце – толькі дзесяць аналагаў.Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык, belsat.eu

Тэгі: kultura

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава