Мастак Аляксей Кузьміч распавёў «Белсату», навошта ён распрануўся, і чым яго так абурыла Міністэрства культуры


Яскравы беларускі перформанс – з’ява надзвычай рэдкая, але мастаку Аляксею Кузьмічу яна ўдалася. У адказ на цэнзуру з боку Міністэрства культуры, маўляў, каб на карцінах не было ўзбуджаных мужчынскіх палавых органаў, мастак прыйшоў на выставу праз аптэку, дзе набыў таблетку віягры.

– Аляксей, што Вы хацелі данесці гэтым перформансам?

– Гэта хутчэй была мастацкая акцыя. Перформанс і акцыя – гэта падобныя спосабы самавыражэння мастака. […] Я хацеў сказаць гледачам, грамадскасці і арт-супольнасці пра тое, што мастак сёння слабы, ён сёння пад кантролем, што ён не зʼяўляецца творцам, а хутчэй ганьбіць імя Мастака, у сённяшняй сітуацыі зʼяўляючыся лаяльным, простым, з усім згодным – гэта тое, што было напісана на маіх далонях на акцыі. У маім разуменні мастак – гэта Чалавек з вялікай літары, які мае права заяўляць пратэст яго ўласнай душы. […] У нашым выпадку Мастак – гэта прыстасаванец, які выступае афарміцелем інтэрʼераў у лепшым выпадку, а ў горшым – ён проста клоўн, які на пацеху гледачам выконвае розную ганебную працу…

Працяг размовы – у сюжэце.

Ігар Кулей belsat.eu