Мара Лукашэнкі збываецца: будзем жыць дрэнна, але нядоўга?


Эканамічныя праблемы паставяць кропку ў палітычным крызісе ў Беларусі? Ці палітычны крызіс даб’е эканоміку? Адказы шукалі вядоўца праграмы «Размова» Уладзімір Мацкевіч і эканаміст Зміцер Крук.

У беларускай эканоміцы назапашана шмат праблемаў, якія толькі ўзмацніліся і пашырыліся з-за пандэміі і палітычнага крызісу. Як будзе развівацца сітуацыя, залежыць ад рашэнняў уладаў. Сёння ўрад вызначае, у якое рэчышча накіраваць эканамічныя праблемы. Калі пакінуць іх у рэальным сектары, фінансавы спад будзе паступовым, але закране большасць насельніцтва. Перанакіраванне ў фінансавы сектар пагражае фінансавым крызісам, а пераклаўшы ўвесь цяжар на бюджэт, то ўжо праз паў гады ён не зможа забяспечыць свае сацыяльныя абавязкі.

«Доўгатэрміновая стагнацыя», – вось што чакае краіну на думку эканаміста Змітра Крука ў выпадку, калі палітычны крызіс не будзе вырашаны.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.