Мама-гераіня: як менская жанчына нарадзіла і гадуе 12 дзяцей

У святочнай праграме ток-шоу «Кожная з нас» шматдзетныя беларускія мамы дзеляцца сваймі незвычайнымі гісторыямі: шчаслівымі і цяжкімі, мужнымі і радаснымі!

Вольга Пуховіч гадуе ажно дванаццаць уласных дзетак! Яе муж Іван працуе на МАЗе. Хрысціянская сям’я ні на што не скардзіцца. Але на іх прыкладзе добра бачна, як дзяржава клапоціцца пра матуляў-гераінь.

Здымачную групу ток-шоу «Кожны з нас» здзівіла, што вялікая сям’я жыве ў звычайнай чатырохпакаёўцы. На аднаго чалавека выходзіць каля 4,5 квадратных метраў. А большае жытло Пуховічам не выдаюць, бо яны маюць вясковую хату ў Менскім раёне. Нягледзячы на нязручнасці, Вольга раіць прытрымлівацца Божых запаветаў, нараджаць дзетак і выхоўваць іх прыстойнымі людзьмі.

Яшчэ адна гераіня святочнага ток-шоу – Святлана Шырвель. У свой час лекары паставілі ёй дыягназ «бясплоддзе». Але адбыўся цуд, і сёння ў Шырвеляў 6 дзяцей.

У праграме ўзяла ўдзел прадстаўніца самай шматдзетнай дынастыі Беларусі – Духовічаў. Іншыя гісторыі ад гераінь не менш захапляльныя.

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Пры ўсёй нябачнасці пратэстаў супраціў не меншае, а толькі расце

«Выбары сфальсіфікаваныя. І што?» Скандальны выпуск ток-шоу «Кожны з нас»

Замах на Лукашэнку можа рыхтаваць толькі Расея

Літоўцы б’юць трывогу. Ці можа АЭС у Астраўцы паўтарыць лёс Чарнобылю?

Як у Кітаі: Лукашэнка рыхтуе сабе пажыццёвае месца ва ўладзе

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння