Малы памежны рух пад вялікім пытаннем


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGb2YxeEN5NjhFVE0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Бязвізавы рэжым пачаў дзеяць паміж Беларуссю ды Ізраілем. Сёння набыло моц адпаведнае міжурадавае пагадненне, падпісанае бакамі ўсяго год таму.Тым часам каля васьмісот тысяч жыхароў заходніх рэгіёнаў Беларусі ўжо пяты год чакаюць на запуск малога памежнага руху з Польшчаю і Літвой. І, як вынікае з сённяшняй заявы старшыні Памежнага камітэту Беларусі, канец гэтаму чаканню прыйдзе няхутка.Паводле Леаніда Мальцава, арганізацыі малога памежнага руху замінае адсутнасць інфраструктуры. Для ягонага ажыццяўлення неабходна мадэрнізаваць пункты пропуску, абсталяваць пешаходныя кірункі ды павялічыць штат памежнікаў. Мадэрнізацыю аднаго пункту пропуску Мальцаў ацаніў на 30–50 млрд рублёў.

«Беларусь баіцца адкрываць свае межы ў заходнім кірунку, бо гэта пагроза для беларускай эканомікі, якая знаходзіцца ў пэўнай стагнацыі. У 2013 годзе беларусы набылі ў Польшчы тавараў на суму каля $ 1 млрд, але ёсць і палітычная прычына… Пры гэтым трэба разумець, што гэта не будзе рух у адзін бок. Не толькі беларусы будуць выязджаць у Польшчу. Грамадзяне Польшчы будуць ехаць у беларускія аграсядзібы, каб танна адпачыць», – выказаў сваё меркаванне грамадскі актывіст Алесь Зарэмбюк у праграме «Гарачы каментар».

Больш у відэаматэрыяле!