Размова Малады палітык: Былі тыя, хто казаў мне зусім непрыемныя рэчы


Палітыка – брудная справа. Да гэтага бясспрэчнага сцвярджэння беларусы могуць дадаць яшчэ некалькі не самых прыемных эпітэтаў. Між тым, усё яшчэ знаходзяцца тыя, хто верыць, што ўласнымі ўчынкамі можна змяніць свет навокал, і імкнецца да палітычных трыбунаў.

Бальшыня беларускіх палітыкаў так даўно на арэне, што выбарнікі ўжо забыліся, з чаго пачынаўся іхны шлях. Госць праграмы «Размова дня» – малады палітык Яўген Караулаў – распавядае, чаму ў свае дваццаць ён імкнецца зрабіцца часткаю вялікае палітычнае гульні ў Беларусі.

«Калі я збіраў подпісы на мінулых выбарах, мне казалі: «Ой, ты такі малады!» Былі тыя, хто казаў мне зусім непрыемныя рэчы. Але былі і тыя людзі, якія казалі: «Правільна, ты малады, у цябе свежы погляд і менавіта ты мусіш нешта мяняць», – узгадвае свой досвед камунікацыі з выбарнікамі Яўген Караулаў.

Глядзіце поўную версію праграмы «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам і актывістам «Гавары праўду» Яўгенам Караулавым.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары