Максім Філіповіч: Часткай сістэмы ніколі не стану


Вядомы блогер распавёў, чаму ён хочу ўзяць удзел у мясцовых выбарах.

Ён стаўся адным з твараў вясновых пратэстаў недармаедаў. Цяпер гомельскі блогер Максім Філіповіч пастанавіў, што ідзе ў мясцовыя дэпутаты. Ён ужо падаў заяўку на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў.

Максім Філіповіч вядомы сваім відэаблогам у «Ютубе», дзе ён востра выказваўся супраць дэкрэту аб сацыяльным утрыманстве N 3. Увесну ён браў актыўны ўдзел не толькі ў гомельскіх акцыях пратэсту, але быў і ў Берасці, Маладзечне, Пінску. Яго судзілі некалькі разоў, агулам Філіповіч правёў за кратамі каля месяцу.

На пытанне, ці не баіцца ён стаць часткай сістэмы ў выпадку трапляння ў склад мясцовых дэпутатаў, Максім Філіповіч заявіў:

«Не, у мяне такіх думак няма, і нават не можа быць. Часткай сістэмы я ніколі не стану. Можна сказаць, што я, маўляў, не быў у гэтай сістэме, таму магу гаварыць адно, а атрымаецца іншае, – гэта права кожнага. Але я не тая асоба. Мяне не цікавіць улада, фінансы. Я такі, які ёсць».