Макей просіць Еўразвяз адмяніць санкцыі




Кіраўнік дыпламатычнага ведамства Беларусі – Уладзімір Макей заклікаў Еўразвяз зняць рэшту санкцыяў супраць афіцыйнага Менску. Гарачы каментр на гэтую тэму.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што цягам апошніх некалькіх год удалося дасягнуць значнага прагрэсу ў адносінах паміж Менскам і Бруселем. Значна больш вынікаў, чымся за два папярэднія дзесяцігоддзі. Абмяркуем заклік міністра да еўрапейскіх краінаў адмяніць санкцыі з палітолагам Алесем Лагвінцом.

Лагвінец зазначае, што на сённяшні дзень дзейнічаюць візавыя абмежаванні адносна чатырох асобаў і абмежаванні ў гандлі адносна пэўных тавараў.

«Быць краінай, якая па-ранейшаму пад санкцыямі Еўразвязу, канешне, нікому не хочацца, і, зразумела, што ўлады на гэта звяртаюць увагу. Яны хочуць цалкам, так бы мовіць, здамінаваць парадак дня адносінаў з Еўразвязам і самі навязаць свае ўмовы», – лічыць Лагвінец.

Лагвінец спасылаецца на праваабаронцаў, якія лічаць, што паляпшэння ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няма, а гэта той індыкатар, на які некаторыя вельмі важныя краіны Еўразвязу вельмі моцна звяртаюць увагу.

«Улады хочуць развіваць адносіны з Еўразвязам толькі на сваю ўласную карысць. Яны менш за ўсё думаюць пра грамадзянаў Беларусі. Менавіта таму ў беларусаў няма малога памежнага руху, менавіта таму беларусы мусяць доўга чакаць і плаціць не 35 еўра, а 60 за візы», – зазначае Лагвінец.

Падрабязней ў відэа.