Магілёў у Расеі: акупацыя ці ўз'яднанне?


У Магілёва былі складаныя адносіны з Маскоўскай дзяржавай, якая пазней пачала называцца Расеяй.

З аднаго боку – выгодныя гандлёвыя сувязі, праз якія горад багацеў, і свядомасць аднаверства, бо Магілёў моцна трымаўся праваслаўя. З другога, – Магілёў ад XVI ст. акружаўся ўсё больш магутнымі абарончымі ўмацаваннямі з адзінай мэтай – абараніцца ад Масквы. Перад пагрозай знішчэння ў 1654 г. горад добраахвотна паддаўся маскоўскаму цару, з умовай захавання сваіх вольнасцяў і прывілеяў.

Расчараванне ў аднаверцах было хуткім і моцным. Аказалася, Масква – не Еўропа. Цар не збіраўся цярпець самастойнасць магілёўцаў, а тым больш – самакіраванне. Бач ты, самыя хочуць і магістрат выбіраць, і бурмістраў, і судзіцца сваім судом! Вынікам стала знакамітае магілёўскае антымаскоўскае паўстанне 1661 г.

Канчаткова Масква падпарадкавала сабе Магілёў у 1772 г. Як пачуваўся горад у Расейскай імперыі? Што змянілася, пабудавалася ці, наадварот, разбурылася за 200 гадоў расейскага панавання? І які след у біяграфіі апошняга расейскага імператара пакінуў Магілёў? Глядзіце ў новай серыі «Загадак беларускай гісторыі».

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

belsat.eu