Belsat Music Live Магічныя «Shaman Jungle» у #BML


Госці новага выдання аўтарскага праекту Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гурт «Shaman Jungle», які грае нетыповую для Беларусі музыку з выкарыстаннем экзатычных інструментаў.

Яны называюць сябе музычнымі даследчыкамі, ствараюць кампазіцыі і здымаюць кліпы ў натуральных прыродных умовах. У размове з вядоўцаю Мірай Шульц, музыкі распавядуць, што ў іхных творах ёсць ад Кірчука, а што ад Чмыра, патлумачаць, чаму дыстанцуюцца ад фольк-музыкі, і апавядуць, ці звязаная іх творчасць з рэлігіяй. У жывым сэце прагучыць адразу некалькі прэм’ераў, якія неўзабаве выйдуць на новым альбоме беларускіх шаманаў.

У праграме гучаць песні:

  • «Nagavor»
  • «Led»
  • «Coloss»
  • «Abanderado»
  • «Uraboros»

(музыка і словы гурта «Shaman Jungle»)

Глядзі таксама
Каментары