Магічны іншасвет Кацярыны Ваданосавай у #BML


У новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» трапляем у магічны іншасвет Кацярыны Ваданосавай і яе «Fantasy Orchestra».

У шчырай размове з вядоўцаю Мірай Шульц спявачка і паэтка распавядзе пра сваю творчасць і жыццё. У музычным сэце прагучаць песні ўласнага аўтарства і на вершы Уладзіміра Караткевіча і Алеся Дудара. Не абыдзецца без прэм’еры!

У праграме гучаць песні:

  • «Вясна»

    (словы і музыка Кацярыны Ваданосавай)
  • «Анёл»

    (словы і музыка Кацярыны Ваданосавай)
  • «Белы сад»

    (словы Алеся Дудара, музыка Кацярыны Ваданосавай)
  • «Ногі»

    (словы Уладзіміра Караткевіча, музыка Кацярыны Ваданосавай)
  • «Дзікае паляванне»

    (словы і музыка Кацярыны Ваданосавай)