Магдэбургскае права: актуальнае сярэднявечча


На перадпраглядзе – калаж з выкарыстаннем фота Менскай ратушы з wikipedia.org

Асаблівая форма гарадскога самакіравання, створаная ў саксонскім горадзе Магдэбург, з невядомых прычынаў зрабілася вельмі папулярная ў краінах Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Яна рэгулявала ўсе праявы гарадскога жыцця – ад органаў кіравання да маёмасных справаў і крымінальных злачынстваў. У Беларусь пранікла ў XIV ст. разам з заходнееўрапейскімі культурніцкімі ўплывамі. Паступова выцесніла мясцовыя формы гарадскога самакіравання, асабліва развітыя ў буйных гандлёва-рамесных цэнтрах – Полацку і Тураве.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:45. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.