«Магчыма ёй далі адмашку ці запужалі». Чаму Канапацкая пайшла ва ўсе цяжкія?


Напаўаголеныя сэлфі ў лазні, выпады на мяжы фолу ў бок іншых кандыдатаў, блытаныя паказанні ў адказ на абвінавачванне ў фальшаванні подпісаў – Ганна Канапацкая, былая дэпутатка, а цяпер кандыдатка на пасаду прэзідэнта. Хто яна: спойлер ці сапраўдны канкурэнт Лукашэнку? Сама кандыдатка прайсці дэтэктар хлусні адмовілася, каманда «Шчыра кажучы» задала пытанні ейнаму былому паплечніку.

Аляксей Кірыенка – былы паплечнік Ганны Канапацкай, намеснік старшыні Абяднанай Грамадзянскай Партыі.

Аляксей Кірыенка.
Фота: belsat.eu

Як паказаў паліграф, у Аляксея няма матываў ачарніць палітыка, нейкага асабістага канфлікту паміж імі не было. Што праўда, ён галасаваў за выключэнне Канапацкай з шэрагаў АГП:

«Мы разумелі, што выбараў не было, што яе прызначылі дэпутатам [у 2016 годзе. – «Белсат»]. Але разам з тым мы хацелі выкарыстаць мандат на карысць. Каб Канапацкая падымала пытанне сумленных выбараў. Яна гэтага не зрабіла. Не выкарыстала трыбуны гэтак званага парламенту. І далей было шмат хлусні з ейнага боку».

Апошні цвік у труну даверу да Канапацкай, як сцвярджае госць праграмы «Шчыра кажучы», забіў ейны законапраект пра гарантыі для Лукашэнкі.

Шчыра кажучы
Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала патлумачылі, чаму яны супраць байкоту. Спецвыданне «Шчыра кажучы»
2020.07.21 22:20

Аляксей Кірыенка не сумняецца, што Ганна Канапацкая, як і іншыя гэтак званыя кадыдаты-спойлеры, не сабралі неабходных 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі. Чаму гэтыя кандыдаты працягваюць гульню?

«Выкажу толькі сваё асабістае меркаванне, хоць шмат хто пагодзіцца з ім. Гэта кандыдаты-фрыкі, якія патрэбныя для карцінкі дэмакратычнага працэсу ў Беларусі. Магчыма ёй далі адмашку, папрасілі, зацікавілі, запужалі. Нешта такое сапраўды магло быць», – лічыць Кірыенка.

Адмыслова запрошаны верыфікатар Сяргей Малікаў упэўнены, што Аляксей кажа праўду: словы і мова цела сведчаць пра тое, што «ён цалкам шчыры».

Таксама з праграмы «Шчыра кажучы» вы дазнаецеся:

  • што забыла задэклараваць Ганна Канапацкая;
  • у якой вобласці за яе здалі толькі некалькі сотняў подпісаў;
  • ці прымуць яе назад у Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

Глядзіце іншыя выданні «Шчыра кажучы».

belsat.eu