Гарачы каментар Мае ракеты большыя, чымся твае: Пуцін забразгаў ядравай зброяй


Расейская «абаронка» распрацавала зброю, якая не мае сусветных аналагаў. «Гэта не блеф» заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас дэманстрацыі навінак Федэральнаму сходу.

«Пуцін неаднаразова дэманстраваў, што ён хлус і ўвесь час блефуе», – мяркуе госць праграмы «Гарачы каментар», публіцыст ды сацыёлаг Ігар Эйдман.

Мілітарысцкія заявы прэзідэнта Расеі прагучалі на фоне эскалацыі канфлікту ў Сірыі, дзе падчас авіяналётаў на непадкантрольныя афіцыйнаму Дамаску рэгіёны загінула 147 дзяцей.

«Ён [Пуцін. – Заўв. Belsat.eu] не разумее ступені свайго цынізму. Ён казаў, што ў Сірыі цяпер адбываюцца вельмі танныя для Мінабароны вучэнні… На гэтых сірыйцах яны эксперыментуюць і выпрабоўваюць новыя ўзбраенні, у тым ліку і тыя, якімі ён цяпер пагражае Захаду. Усе гэтыя размовы пра мір нічым не скончацца», – мяркуе Эйдман.

Неўзабаве пасля звароту да Федэральнага сходу Пуцін наведаў 1/8 КВН.

Больш у відэаматэрыяле!

Глядзі таксама
Каментары