Гарачы каментар Людзі змагаюцца за чыстае паветра і сваё здароўе. І трапляюць у суд


І пераносімся ў Светлагорск, дзе людзі змагаюцца за чыстае паветра і сваё здароўе. А за гэта атрымліваюць штрафы. Сёння адбыўся чарговы суд у справе незадаволенасці і пратэстаў. Алена Маслюкова, грамадская актывістка, якая была ў судзе і атрымала штраф, з намі на сувязі:

«Ведаеце, гэтае пытанне для мяне засталося адкрытым. Мне незразумела, за што мне далі 25 базавых. Улада абвінавацілі мяне ў тым, што я з’яўлялася арганізатарам і заахвочвальнікам для ўсіх тых людзей, што пайшлі на флэшмоб 15 верасня ў Светлагорску. Яны адмаўляюцца прызнаваць, што вінаватыя менавіта ўлады, што пабудавалі гэты завод, які атручвае людзей, што не дазваляюць людзям правесці мітынг, на які мы афіцыйна падавалі заяву. Адбылася самаарганізацыя. Людзі выйшлі на плошчу, яны не парушалі ніякага заканадаўства, Канстытуцыю6 яны карысталіся сваім правам. Згодна з Канстытуцыяй, людзі маюць права мець доступ да праўдзівай экалагічнай інфармацыі…»

Працяг размовы – у сюжэце.

 

Глядзі таксама
Каментары