Людзі задыхаюцца і ванітуюць, а ўлада адмаўляе шкоднасць «смярдзючага заводу»


Жыхары Якімавай Слабады трэці тыдзень пратэстуюць супраць цэлюлознага заводу: у людзей баліць горла і ідзе кроў з носа. Сёння распачаліся грамадскія слуханні вакол праблемы.

«Прабыўшы гадзіну ў Якімавай Слабадзе я пачала ванітаваць», – кажа грамадская актывістка Алена Маслюкова, якая прыйшла на грамадскія слуханні.

Паводле Маслюковай, падчас слуханняў прадстаўнікі ўлады адмаўлялі шкоднасць цэлюлознага заводу.

25 снежня жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст з патрабаваннем вырашыць праблему са «смярдзючым заводам»: вяскоўцы скардзяцца на непрыемны пах, які ідзе з заводу беленай цэлюлозы.

Больш у відэаматэрыяле!