«Людзей звараць, як жабаў». Эксперты тлумачаць, як дзяржава падманула «дармаедаў»

Пакуль Аляксандр Лукашэнка абяцае адшукаць кожны лішні рубель у кішэнях чыноўнікаў, беларусы шукаюць свае імёны ў базе дармаедаў. Тых, хто ў спіс трапіць, чакаюць новыя ўмовы аплаты камунальных паслуг. Іншых – спадзевы на тое, што да іх у дзяржавы пакуль няма прэтэнзіяў.