Любоў Лунёва: народ называе БТ «брахалаўкай»


Суд Савецкага раёну Менску прызнаў Любоў Лунёву і Змітра Краўчука вінаватымі па арт. 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ) і пакараў журналістаў штрафамі ў памеры 40 базавых велічынь (920 руб.) кожнаму.

«З сённяшнім судовым выракам мы можам паспрачацца», – кажа Любоў Лунёва ў «Гарачым каментары».

Паводле журналісткі, у міліцыянтаў, якія склалі пратаколы, не было доказаў.

«Яны не знайшлі спасылку, дзе мы выкарысталі тыя здымкі, якія рабілі каля Савецкага суду, – кажа яна, – Міліцыянты казалі, што яны нібыта бачылі сюжэт на сайце «Белсату», але ні спасылкі, ні скрыншоту суду яны не прадставілі».

Любоў Лунёва кажа, што дзяржава ідзе на ўсё, каб пазбавіць белстаўцаў магчымасці выконваць свае журналісцкія абавязкі.

«Да мяне часам звяртаюцца прадаўцы на Камароўскім рынку, яшчэ недзе, і кажуць: ведаеце, аператыўнікі прасілі, што калі вы пабачыце журналістаў Белсату, патэлефануйце па гэтых нумарах», – распавядае журналістка.

Але народ ад гэтага больш дзяржаве давяраць не пачынае:

«Калі мы прыйшлі на мінулым тыдні на грамадскія слуханні ў Фрунзенскім раёне, то людзі адразу спыталі ў нас: «а вы не з брахалаўкі»? Я нават не знайшла, што адказаць – я не ведала, што народ зараз так называет БТ».

Цалкам размова – ў відэа.

 

ІІ, belsat.eu. Фота – Вестник Нафтана