Мова Нанова Ляснічы: «Праз лес прыйшоў да беларускай мовы»


Хто такі майстар лесу? Ляснік і ляснічы – ці гэта тое самае? У якіх установах можна атрымаць прафесію ляснічага? Колькі адсоткаў нашай краіны пакрыта лясамі? Гай, бор, бярэзнік… Якія яшчэ лясы мы маем у Беларусі? Хто іх сёння насяляе? У лесе і пра лес вядоўцы перадачы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка паразмаўляюць з госцем перадачы ляснічым Андрэем Мядзведзевым.

Лясніцтва – рус. лесничество

Лясгас / лясная гаспадарка – рус. лесхоз, лесное хозяйство

Ляснік – чалавек, які даглядае за лесам

Ляснічы – загадчык лясніцтва; спецыяліст па лясной гаспадарцы

Майстарскі ўчастак – тэрыторыя з некалькіх меншых участкаў лесу (кварталаў), за якую адказвае майстар лесу

Леснічоўка – дом лесніка і яго сям’і

Гай = лістовы лес

Бор = хваёвы лес

Алешнік / альшанік = альховы лес

Бярэзнік = бярозавы гай

Дуброва = дубовы гай

Хвойнік / сасоннік = сасновы / хваёвы лес

Сасна = хвоя

Вольха – рус. ольха

Бярэзіна = бяроза

Узлесак / узлессе – край лесу, рус. опушка

Падлесак / прылесак / падрост – маладыя дрэвы ў лесе, маладняк

Дрэва – дерево

Камель – рус. ствол

Лістота – рус. листва

Галіны, галлё – рус. ветки, ветви

Вершаліна – рус. верхушка

Гонкі = высокі

Ша́ты – рус. сень, куща

Гушчар = густы лес, рус. чаща

Пушча

Се́кчы / сячы́ – рус. рубить

Забараняць – рус. запрещать

Паляванне – рус. охота

Забіваць – рус. убивать

Ашчадна = беражліва

Ядомыя грыбы – рус. съедобные грибы

Атрутныя грыбы – рус. ядовитые грибы

Белы грыб = баравік

Абабка / бабка / чорнагаловік = падбярозавік

Чырвонагаловік = падасінавік

Апенька – рус. опенок

Парэчкі – рус. смородина

Суніцы – рус. земляника

Чарніцы – рус. черника

Буякі́ / дурніцы – рус. голубика

Брусніцы – рус. брусника

Жыхар / насельнік – рус. житель

Драпежнік – рус. хищник

Мядзведзь

Воўк, ваўкі́

Лось, ласі́

Вавёрка – рус. белка

Казуля – рус. косуля

Дзік = дзікі кабан

Мурашка – рус. муравей; мурашнік – рус. муравейник

Знішчаць шкоднікаў – рус. уничтожать вредителей

Насенне раслін – рус. семена растений

Шанаваць – рус. ценить

Глядзі таксама
Каментары