«Лячылася зёлкамі, атрымала цыроз»


Што можна вылекаваць зёлкамі, якія растуць на нашых лугах ды ў лясах? Ці вераць у лекавыя травы медыкі? У гэтай серыі «Аўтаспынам па Беларусі» мы наведалі людзей, якія ўсё жыццё звяртаюцца да зёлак, якімі спрадвеку нашыя продкі лячылі самыя розныя хваробы.

Паслухаем неверагодныя гісторыі выздараўлення. А вядоўца Аўгіня Манцэвіч выпрабуе на сваёй траўмаванай назе дзеянне цудадзейнай травяной настойкі, прыгатаванай лекарам-тэрапеўтам Яўгенам Шмярко.

У другой частцы перадачы завітаем да мастачкі-фларысткі Дзіны Шымук, якая стварае незвычайныя карціны з прыродных матэрыялаў у тэхніцы ашыбана.