Лябедзька: Упершыню пасля выбарчай кампаніі няма ўнутранай легітымнасці


Старшыня АГП распавёў пра новую ініцыятыву, мэта якой – прызнаць мясцовыя саветы і абраных у іх дэпутатаў нелегітымнымі.

Выбарчая кампанія прайшла з фальсіфікацыямі, сцвярджаюць у АГП і прапануюць падпісаць адпаведную петыцыю з патрабаваннем прызнаць мясцовыя саветы і абраных у іх дэпутатаў нелегітымнымі. Паводле АГП, маштаб фальсіфікацыяй з’яўляецца прыніжэннем і не можа быць прымальным для беларусаў. Сэнс і планаваны эфект ад петыцыі абмяркуем з лідарам АГП Анатолем Лябедзькам.

«Упершыню, відаць, можа быць такая сітуацыя, што прайшла выбарчая кампанія, і няма ўнутранай легітымнасці. Раней такой праблемы не было – усё ж такі больш-менш людзі гаварылі: «Мы прызнаем гэтыя выбары». А вось гэтая кампанія настолькі была брутальнай, настолькі ёй не вераць людзі, што можа не быць ні вонкавай, міжнароднай легітымнасці, ні ўнутры краіны», – адзначыў Анатоль Лябедзька.

Больш – у відэа вышэй.