Гарачы каментар Лябедзька: Тое, што адбываецца – банкруцтва сістэмы


Спыненне рэпрэсіяў, вызваленне ўсіх затрыманых, скасаванне дэкрэту № 3, права на мірны пратэст, новы эканамічны курс ды змена выбарчага заканадаўства. Прадстаўнікі беларускай апазіцыі сустрэліся з дэлегацыяй Еўразвязу ды распавялі пра свае патрабаванні да ўладаў Беларусі.

«Захад мусіць зразумець, што сітуацыя адрозніваецца ад таго, што было шэсць з паловаю гадоў таму… Людзі гатовыя выходзіць на вуліцы і адстойваць свае правы», – мяркуе апазіцыйны палітык Анатоль Лябедзька.

Паводле лідара Абʼяднанай грамадзянскай партыі, «не варта чакаць Дзядоў Марозаў і місіяў».

«Станавіцеся лідарамі ў сваім рэгіёне», – раіць Лябедзька.

Больш у відэаматэрыяле!

Глядзі таксама
Каментары