Эксперты: Расея не будзе ціснуць на Лукашэнку, каб ён знік як палітычная фігура

У Міністэрстве фінансаў лічаць, што Беларусь мае поўнае права на 200 мільёнаў долараў апошняга, сёмага траншу крэдыту ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. А вось у самым фондзе заяўляюць, што Менск не выканаў абавязкаў, а таму дамова не мае юрыдычнай сілы. Пра палітычныя наступствы гэткага рашэння Масквы размаўляем з кіраўніком цэнтру «Еўрапейскі дыялог» Анатолем Лябедзькам.

«…Гэта азначае, што стратэгія, якая вымярае даўжыню павадка, на якім знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка ад Крамля, працягваецца. Пуцін хацеў бы, каб гэты павадок быў як мага больш кароткім, а Лукашэнка імкнецца да таго, каб яго падоўжыць. Тут усё мяняецца, але паўтараецца з пэўнай перыядычнасцю…

Відавочна адно: Лукашэнка праваліў эканамічную палітыку. Паглядзіце, ВУП у Беларусі на чалавека складае 17 адсоткаў ад ВУП у Еўрапейскім Звязе. Гэта азначае на практыцы, што сёння сённяшні беларус жыве так, як 20 гадоў назад жыў паляк, славенец ці чэх. Лукашэнка не стварыў сярэдні клас за гэты час. 7,5 тысяч мільянераў доларавых – гэта вынік праўлення Аляксандра Лукашэнкі. Яшчэ ёсць чыноўнікі, у якіх падчас вобшуку ў гаражы знаходзяць скрынкі па 500 тысяч долараў. Але гэта не тое, што робіць краіну квітнеючай. Таму мы можам зрабіць выснову: эканамічны крызіс, тупік і адсутнасць перспектывы…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Віталь Бабін belsat.eu

Калаж з фота: Alexander Ryumin /TASS / Forum

Больш матэрыялаў

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Ці гатовая Беларусь да змагання з каронавірусам? Адказваюць эксперты

Андрэй Юркоў: Абсурднасць гэтай сітуацыі нават паўплывала на суддзю

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела