Лябедзька: «Падтрымаць альтэрнатыўных кандыдатаў – правільнае рашэнне»


«Кандыдаты надзеі» збіралі шматтысячныя чэргі ахвотных паставіць за іх подпіс. Цяпер, пасля аб’яднання штабоў, хваля ўхвалення не сціхае. Аднак традыцыйныя партыі ды рухі не спяшаюцца адкрыта падтрымліваць прадстаўнікоў новай плыні пераменаў. Вядоўца праграмы «Шчыра кажучы» Станіслаў Івашкевіч праверыў на дэтэктары дасведчанага беларускага палітыка Анатоля Лябедзьку.
Анатоль Лябедзька.
Фота: belsat.eu

Раптоўнае з’яўленне новых твараў у беларускай палітыцы ў сёлетняй выбарчай кампаніі выклікала шмат пытанняў да іхнага мінулага. Анатоль Лябедзька ведае Валерыя Цапкалу з 1990-х гадоў. Ці верыць палітык у існаванне сувязяў аднаго з «кандыдатаў надзеі» з Масквою?

«Валер Цапкала ў штабе Аляксандра Лукашэнка адказваў за міжнародную дзейнасць. І не толькі на Усходзе, але і на Захадзе. І ён рэальна арганізоўваў вядомую паездку Аляксандра Лукашэнка ў Маскву, падчас якой той выступаў у Дзяржаўнай Думе. Аднак цяпер ён не з’яўляецца правадніком маскоўскіх інтарэсаў, – удакладняе Лябедзька. – Калі мы гаворым пра Маскву, то мы думаем пра Крэмль, пра Пуціна. Не, я думаю, што такіх камунікацый, сувязяў не існуе».

Шчыра кажучы
Што хавае Дзмітрыеў? Кіраўніка ягонага штабу спраўдзілі на дэтэктары хлусні
2020.07.24 22:20

Ходзяць чуткі, што Анатоль Лябедзька прапаноўваў Віктару Бабарыку набыць Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Праграма «Шчыра кажучы» дае палітыку магчымасць пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю.

«Гэта агучвалася сайтамі КДБ. Давайце называць рэчы сваімі імёнамі, – абураецца Анатоль Лябедзька. І дадае: – Я пацвярджаю факт, што ў партыі было прынята прынцыповае рашэнне падтрымаць альтэрнатыўных кандыдатаў. Я лічу, што палітычна яно правільнае».

Верыфікатара Сяргея Малікава такі адказ не пераканаў, ён заўважыў маркеры хлусні.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Колькі раз і як трэба сказаць уладзе «Сыходзь!», каб яна сышла?
  • Якую забастоўку мы не заўважылі і калі можа здарыцца наступная?
  • Якое развіццё падзеяў прагназуюць лідары тытульнай апазіцыі ды якую ў гэтым бачаць ролю для сябе?

Глядзіце іншыя выданні «Шчыра кажучы».

belsat.eu