Лябедзька: Моцнае жаданне беларусаў змагацца за незалежнасць можа стрымаць Крэмль


На 70 адсоткаў пазіцыі Масквы і Менску ў пытаннях інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве супадаюць, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас падчас сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым у Маскве. Пункты сутыкнення шукалі і незалежныя адмыслоўцы ды палітыкі ў Менску падчас дыскусіі Экспертнага клубу «Прафесійна пра актуальнае».

Уладзімір Рыжкоў, палітык, «Выбар Расеі»:

«Баюся, што большасць насельніцтва Расеі падтрымлівае санкцыі і контрсанкцыі, таму што вераць прапагандзе. Таму што крэмль кажа, што «заходнікі» супраць нас вядуць вайну, што мы павінныя адказваць, гэта нашая годнасць, гэта нашая суверэнная пазіцыя. І я баюся, што многія людзі не звязваюць напрамую падзенне сваіх даходаў – у Расеі рэальныя даходы зніжаюцца 5 гадоў запар – з санкцыямі і контрсанкцыямі».

Падсумуем вынікі паседжання Экспертнага клубу, а таксама паразважаем над будучыняю расейска-беларускіх дачыненняў з палітыкам Анатолем Лябедзькам:

«Калі адсюль (з Беларусі) будзе ісці моцнае палітычнае жаданне змагацца за незалежнасць усімі даступнымі метадамі, то гэта будзе моцны стрымліваючы фактар для Крамля. Таму нам вельмі важна дэманстраваць, што мы гатовыя абараняць краіну, Беларусь, што так проста нельга тут рэалізаваць ні сцэнар Крыму, ні тое, што зараз адбываецца ў Данбасе. Усё ж такі ў нас ёсць нейкі час і разуменне таго, што можа рабіць Крэмль…»

Працяг размовы – у сюжэце.

А таксама мы запыталіся ў менчукоў, ці ёсць нейкія праблемы ў дачыненнях Беларусі і Расеі?

belsat.eu