Хай так-TV Лукашук пра сакрэт Ярмошынай


На «Хай так TV» разгарэлася сапраўдная драма: ці датэлефануецца сучасны чалавек і ахоўнік Міхалыч на радыё, каб павіншаваць сябе ж з днём нараджэння? Ды і наагул нейкі Дзень радыё здарыўся на падпольным тэлебачанні: чыноўнікі ў радыёэфіры адказваюць на непрыемныя пытанні, а ў госці завітаў вядомы радыёвядоўца Зміцер Лукашук.

У новым выданні «Хай так TV», прысвечаным радыё, вы пачуеце і пабачыце:

– Хто віншуе са святамі па радыё ў ХХІ ст.?
– Каму належала спаленая драўляная прыбіральня?
– Як не пераблытаць «чарнілы» з ёгуртам?
– Як чыноўнікі адказваюць на нязручныя пытанні ў эфіры радыёстанцыі «True на FM»?
– Ці вытрымаў бы Лукашук 8-гадзінны эфір з Лукашэнкам? Ці раскажа, у чым нацыянальная ідэя беларусаў? Ці пройдзе тэст на профпрыдатнасць ад «Хай так TV»?
– Колькі трэба заплаціць, каб пажыць у гіганцкай бульбіне?

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:25 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары