Лукашэнку пераможа «нябітае пакаленне» і штучны розум?


У праграмах серыі «Размовы VoxPopuli» звычайныя людзі ледзь не ўпершыню выказваюць сваё меркаванне аб сітуацыі ў краіне.

Ці ёсць аб чым паразмаўляць Аляксандру Лукашэнку і беларускай моладзі? Студэнт Гарварду Максім Багдановіч упэўнены, што размова магла б атрымацца гарачай, а сам ён запытаўся б у кіраўніка краіны, ці не сорамна таму.

«Я з нябітага пакалення, мне казаць, што ўсё будзе дрэнна паводле змоўчвання, было б не натуральна. Гэта першае. А другое: я асабіста бачу шляхі, як нешта можна змяніць. Нават з майго досведу ў Гарвардзе – там нас прывучаюць да таго, што калі хочаш штосьці змяніць, ідзі і змяняй сам. Мы даем рэсурсы, а ты ідзеш наперад, і ад цябе ўсё залежыць», – выказаўся госць студыі «Размовы VoxPopuli» ў гутарцы са Святланай Калінкінай і Віталём Цыганковым.

Размова VoxPopuli
Лера Яскевіч: Моладзь паверыла, што мае голас
2020.07.29 17:00

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Размова VoxPopuli» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Размова VoxPopuli» выходзіць на «Белсаце» ад 27 ліпеня да 7 жніўня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.