Лукашэнку не патрэбная гучная пасада. Яго задаволіць неабмежаваная ўлада


Лукашэнка ігнаруе пытанні пра перадаванне ўлады, але пэўных знакаў не варта ігнараваць. Сыход з пасады прэзідэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева зрабіўся знакам і для Лукашэнкі, і для Пуціна. Як прэзідэнт Беларусі расшыфруе ўчынак казахстанскага калегі: вырашыць, што сысці трэба ў час, або падрыхтуе сабе пасаду беларускага елбасы?

Госць «Размовы Калінкінай» палітолаг Андрэй Елісееў зазначае, што словам Лукашэнкі пра тое, што ён не збіраецца кіраваць вечна або перадаваць уладу сынам, верыць не варта, як і словам любога іншага палітыка.

«Лукашэнка лічыць сваю ролю ў гісторыі Беларусі вызначальнай. Сумняваюся, што ў Беларусі гэта будзе гэтак сама, як і ў Цэнтральнай Азіі: статус лідара нацыі або бацькі. Малаімаверна. Але такі статус можа мець нейкую нейтральную назву. Не трэба называць яго лідарам нацыі, але ад гэтага нічога не зменіцца», – зазначае Андрэй Елісееў.

Глядзіце ў «Размове Калінкінай»:

  • Наколькі абгрунтаваныя думкі палітолагаў пра беларускі султанізм?
  • Ці ёсць побач з Лукашэнкам палітык, якому можа застацца неабмежаваная ўлада?
  • Што зробяць улады, калі беларусы адмовяцца жыць згодна з цэнтральнаазіяцкім сцэнарам?

belsat.eu