Лукашэнку не падтрымліваюць, а толькі баяцца?


Спробай палацавага перавароту з адпаведным пакараннем назавуць любое намаганне наменклатуры звярнуць увагу на хібы ў палітыцы прэзідэнта. Рызыкаваць ніхто не жадае, таму ніхто не падае голасу супраць, нават у самых спрэчных рашэннях.

Сёння няма ахвотных крытыкаваць кіраўніцтва краіны ў высокіх уладных калідорах, упэўнены былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб.

У «Размове» Святланы Калінкінай госць распавядае пра тое, як у 1996 годзе былі ўнесены змены ў Канстытуцыю і чаму сённяшнія праекты зменаў у галоўны дакумент краіны наўрад ці прынясуць нешта пазітыўнае. Пры гэтым, са словаў Мечыслава Грыба, некаторыя падрабязнасці аб тым, што будзе зменена, ужо вядомыя. Пра гэта – у «Размове» Святланы Калінкінай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.