Лукашэнку «кінулі» ягоныя сябры. Сатырычнае шоу


«Хай Так ТВ» пабываў у кабінеце Лукашэнкі на пасяджэнні ўраду, раскрыў хітры план уладаў у зборы подпісаў спартоўцаў, а таксама пагутарыў з эканамістам Сяргеем Чалым пра талеры і паняверку Аляксандра Рыгоравіча.

  • Лукашэнка атрымаў апошняе папярэджанне ад Пуціна.
  • Сын пераможцы-чырвонаармейца і партызана разгадаў Ціханоўскую
  • Каб сабраць подпісы спартоўцаў, звярнуліся да сапраўднага прафесіянала
  • Вінны завод «Масандра» прагарэў?
  • Літва прыдумала страшнае!
  • Сяргей Чалы – пра метамарфозы Лукашэнкі за 26 гадоў, топ-3 падзеяў Беларускай рэвалюцыі, рэцэпты эканамічнага развіцця постсавецкіх краінаў і талер замест рубля

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by, Rujhan Basir / Pixabay