Лукашэнка зразумеў: гэта апошнія выбары


Адказы Аляксандра Лукашэнкі падчас вялікай размовы пачалі інтэрпрэтаваць яшчэ да таго, як яна скончылася. У выніку кожны пачуў нешта сваё. Некаторыя – нават абяцанне больш не браць удзелу ў выбарах.

У студыі «Размовы Калінкінай» – палітык з 30-гадовым стажам, ганаровы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў. Адзін з тых, да каго падчас вялікай размовы Лукашэнка звяртаўся асабіста, падкрэсліваючы нібыта асаблівае стаўленне. Такое панібрацтва сам спадар Трусаў тлумачыць сваім доўгім знаёмствам з кіраўніком Беларусі і тым, што належыць да гэтак званай «канструктыўнай апазіцыі».

Паводле спадара Трусава, Лукашэнку не моцна цікавілі беларускія слухачы. Ягоныя прамовы і адказы былі скіраваныя на расейскія СМІ. І галоўнае, што павінныя былі пачуць госці з усходу, – гэта поўнае нежаданне Беларусі і беларусаў ператварацца ў адну з губерняў Расеі.

А вось са зваротам да сваіх ёсць пытанні: нехта пачуў толькі пагрозы спыніць наступленне мяккай беларусізацыі, а сам спадар Трусаў упэўнены, што Лукашэнка паабяцаў выставіць сваю кандыдатуру на апошні ў сваёй кар’еры прэзідэнцкі тэрмін.

На чым грунтуюцца гэтыя высновы? Чым Лукашэнку ўражвае прыклад Ельцына? Глядзіце ў поўнай версіі «Размовы Калінкінай» з ганаровым старшынём Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым.