Лукашэнка здымае Ярмошыну. Што на гэта апазіцыя?

Нават калі Аляксандр Лукашэнка ахвяруе старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіяй Ярмошынай, прэзідэнцкія выбары будуць адбывацца паводле сцэнару ўладаў. Ці варта тады ўдзельнічаць у кампаніі? Ці зменяць нешта вулічныя пратэсты?

Усе кропкі над «і» расстаўлены ў «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з прэтэндэнтам на ролю адзінага кандыдата ад апазіцыі на выбарах прэзідэнта Паўлам Севярынцам.

Пытанне, якім чынам дамагчыся зменаў у краіне, надзвычай востра гучыць напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Уладзімір Мацкевіч і Павел Севярынец маюць супрацьлеглыя адказы. Кожны ў эфіры праграмы «Размова» абараняе сваю пазіцыю. Удзел у выбарах ці байкот?

«Супернікам Лукашэнкі будзе не самы лепшы: Мацкевіч, Севярынец або Статкевіч, – а той, хто змагаецца», – лічыць госць студыі палітык Павел Севярынец.

«Ахвяруе Лукашэнка Ярмошынай, і што?» – Уладзімір Мацкевіч падзяліўся сваім скептычным поглядам на сітуацыю.

«Калі будуць рэпрэсіі на гэтым этапе, байкот пачнецца значна раней: у сакавіку. І тады мы разам з вамі з адных акопаў будзем арганізоўваць байкот і зрыў фальсіфікацыяў», – тлумачыць Павел Севярынец умовы, пры якіх апазіцыя абярэ няўдзел у выбарах.

«Кампаніі пераследу, асабліва калі яны не вельмі масавыя, – гэта ахвяры. На гэта могуць пайсці героі, самаадданыя людзі. Большасць простых людзей – простых у самым шырокім сэнсе – не гатовыя ахвяраваць. Яны не хочуць сядзець суткі, не кажучы ўжо пра тое, каб выплочваць велізарныя штрафы», – акрэслівае новую праблему Уладзімір Мацкевіч. Што на гэта госць праграмы?

Больш вострых пытанняў і нечаканых адказаў пра выбары-2020 – у «Размове» Уладзіміра Мацкевіча з Паўлам Севярынцам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Валанцёр: Падтрымлівайце не толькі зняволеных, але і тых, хто на свабодзе

Ці можа рэжым пакараць беларусаў за мяжою?

Лідар незалежнага прафсаюзу: Заклікі да страйкаў падставілі людзей

Севярын Квяткоўскі: Калі паглядзець на адсотак абсурду, ён не такі вялікі

Звольнены выкладчык Павел Баркоўскі: Рэвалюцыя вывела нас з ценю Расеі

Ці напалохалі Расею амерыканскія санкцыі супраць Беларусі?

Гісторык Ігар Кузняцоў: Калі НКВД арыштоўваў, не ўжываў гвалту, што ўжываюць цяпер

Як прадпрыемствы будуць скарачаць выдаткі? Тлумачыць эканаміст