Лукашэнка запатрабаваў пабудаваць ля Курапатаў выставачны цэнтр


Аляксандр Лукашэнка патрабуе пабудаваць новы Нацыянальны выставачны цэнтр, і нейкім дзіўным чынам аказваецца, што адзінае месца, дзе яго трэба будаваць – гэта поле, суседняе з мемарыялам Курапаты.

Калі планы кіраўніка нашае краіны ажыццявяцца, то месца болю і памяці беларусаў будзе заціснутае з аднаго боку рэстаранам, а з другога манструозным выставачным цэнтрам. Дзе ў гэтай гісторыі месца для памяці і болю высветлім з гісторыкам Ігарам Мельнікавым.

«Курапаты з’яўляюцца ахвяраю савецкіх міфаў, якія існуюць у нашай гісторыі. На вялікі жаль самое беларускае грамадства да канца не зразумела маштаб той трагедыі і самыя людзі. Улада – гэта адзін момант, важны вельмі момант, але самыя людзі да канца не могуць зразумець, што гэта было тады.

І вось калі я раблю там экскурсіі, праводжу людзей, не толькі замежнікаў, хоць замежнікаў вельмі шмат, то проста адкрываеш вочы на Ноч Паэтаў, пра людзей розных нацыянальнасцяў – людзі проста пра гэта не ведалі. Штосьці чыталі: нейкая гульня патрыётаў, барацьба апазіцыі, барацьба супраць улады. А вось наступствы таго, што адбылося тады, у 1937-41 гадах да сёння маем: няма эліт, якія спакойна, годна могуць патлумачыць людзям, як ім па-еўрапейску жыць, якім чынам трэба будаваць сваю краіну…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Мы спыталі жыхароў Менску, ці дастаткова ўшанаваная памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, расстраляных у Курапатах? Альбо варта зрабіць нешта яшчэ? Калі так, то што менавіта?

belsat.eu