Лукашэнка «замовіў» Ганчара?


60 гадоў магло б споўніцца 7 верасня Віктару Ганчару. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі ў першы прэзідэнцкі тэрмін Лукашэнкі актыўна выступаў супраць рэферэндум 96-га года і адмовіўся прызнаць яго вынікі.

Актыўны супраціў неканстытуцыйным дзеянням Аляксандра Лукашэнкі спачатку каштаваў Ганчару пасады.

Ягонае месца на чале ЦВК заняла значна больш лаяльная Лідзія Ярмошына. Ганчар разам з аднадумцамі быў ініцыятарам імпічменту прэзідэнту, але гэты працэс быў спынены з дапамогай ціску на дэпутатаў і ўмяшанне Расеі. А праз тры гады 16 верасня 99-га года Віктар Ганчар бясследна знік у Менску разам з сябрам, бізнесоўцам Анатолем Красоўскім.

Сталічная пракуратура прыпыніла расследаванне справы ў 2003 годзе, Грамадскасць і сваякі ўпэўненыя, што выкраданне было здзейсненае з палітычных матываў і датычнасць да яго маюць найвышэйшыя пасадоўцы краіны.

«Я мяркую, што ў Беларусі ёсць некалькі асобаў, якія ведаюць пра лёс Ганчара, у тым ліку і кіраўнік дзяржавы», – кажа Аляксандр Фядута.

Але ці мае Аляксандр Лукашэнка дачыненне да знікнення Ганчара і Красоўскага? Падрабязнасці ў відэа!

Фільм пра лёсы зніклых лідараў апазіцыі

belsat.eu