Лукашэнка ўтрымаецца дзякуючы вайскоўцам, як Мадура ў Венесуэле?


Народныя хваляванні, сутыкненні з паліцыяй і войскам, якія ў выніку не прывялі да якіх-кольвек істотных зменаў… У рэжыме рэвалюцыі Венесуэла жыве ўжо два гады, і выніку не відаць.

Ці варта Беларусі баяцца паўтарэння такога сцэнара?Адмысловец у нееўрапейскіх цывілізацыях Яўген Красулін звяртае ўвагу на падабенства і адрозненні сітуацыяў у Венесуэле ды Беларусі. Не зважаючы на багацце прыродных рэсурсаў, шанцаў на дэмакратычнае развязанне сітуацыі ў лацінаамерыканскай краіне значна менш, чымся ў Беларусі.

Вядоўца Уладзімір Мацкевіч і госць студыі, адмысловец у нееўрапейскіх цывілізацыях Яўген Красулін абмяркоўваюць у студыі «Размовы»:

– Чаму без сацыялізму лепш, чымся з ім?

– Ці могуць прынесці карысць атрады самаабароны?

– Якім чынам утрымаць уладу на нафце і наркотыках?

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота на прэв’ю: Cristian Hernandez / EFE, PhotoXpress / Zuma Press / Forum, Valery Sharifulin / ТASS / Forum

Глядзіце таксама:

Фільмы
Краіна над прорваю. Венесуэла
2019.04.05 23:00