Калядны перформанс у Злучаных Штатах Амерыкі, «абнуленне» Парку высокіх тэхналогіяў і «Вялікага каменю», фінансавыя махінацыі рэжыму, кадравыя перастаноўкі ў беларускім Касцёле, ціск на рэгіянальныя незалежныя медыі і пагрозы чыноўнікаў пенсіянерам. Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваліся ў праграме Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».
Гэтым разам гасцямі выдання былі журналістка, кіраўніца рэгіянальнай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў Таццяна Смоткіна, прэзідэнт Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук, а таксама гісторык і публіцыст Аляксандр Гелагаеў.
Ці могуць злівы размоваў высокапастаўленых сілавікоў прывесці да развалу сістэмы?
Хто ў Злучаных Штатах падтрымлівае сацыялізм?
Ці дабіўся рэжым Лукашэнкі перамогі ў дыпламатычным супрацьстаянні з Ватыканам?
Як і нашто Лукашэнка збіраецца майніць біткойны?
Чым Беларуская АЭС падобная да айчынных бетонных заводаў?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні глядзіце ў чарговым выданні праграмы «Без акрэдытацыі».
Зміцер Міцкевіч Belsat.eu