Лукашэнка: «У мяне ў лесе адкідаў няма, а калі ў вас адкіды атрымліваюцца – сумна»


Кіраўнік Беларусі даручыў навесці парадак у лясной гаспадарцы і дазволіў вывозіць з краіны лес-кругляк, нягледзячы на ранейшую забарону на пастаўкі гэткай прадукцыі.

«Гэта ў вас адкіды, у мяне ў лесе адкідаў няма, а калі ў вас адкіды атрымліваюцца – сумна», – казаў Лукашэнка падчас сустрэчы з віцэ-прэмʼерам Уладзімірам Дворнікам і кіраўніком КДК Леанідам Анфімавым.

Што ж не так у лясной галіне, разбіраемся з прадстаўніком грамадзянскай кампаніі «Гарадскі ляснічы» Ігарам Корзунам:

«Калі прэзідэнт прапануе браць прыклад з немцаў, добра, давайце возьмем прыклад з немцаў. У Германіі ў прыватнай уласнасці знаходзяцца 50 % лясоў, ва ўласнасці дзяржавы – менш за 30 %, а каля 20 % – ва ўладанні карпарацыяў. У нашым жа выпадку ва ўласнасці дзяржавы знаходзіцца больш за 80 % лесу і 11 % належаць карпарацыям. Таму калі браць прыклад – давайце возьмем прыклад! Давайце дазволім лясным гаспадарствам самастойна прымаць рашэнні, колькі загатаўліваць лесу. Як у той жа Фінляндыі: ні адзін кубаметр лесу не загатаўліваецца, пакуль няма заключанага кантракта на закуп гэтага лесу дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі…»

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu