Лукашэнка ў «чорным спісе». Ці гэта канец санкцыяў? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Ад сённяшняга дня Беларусь афіцыйна не мае прэзідэнта. Да таго ж у дачыненні Лукашэнкі Еўразвяз увёў персанальныя санкцыі. У «Прасвеце» з Алінаю Коўшык абмяркуем самыя важныя міжнародныя тэмы.

Ватыкан прызнае Лукашэнку. Ці Тадэвуш Кандрусевіч, кіраўнік Рымска-каталіцкага касцёлу ў Беларусі, вернецца на Радзіму?

За грамадзянскую пазіцыю святарам забараняюць служыць. У касцёлы ўрываецца АМАП. У Беларусі трываюць масавыя рэпрэсіі, а кіраўніку Рымска-каталіцкага касцёлу ў Беларусі, мітрапаліту, грамадзяніну Беларусі Тадэвушу Кандрусевічу забаронены ўезд у краіну. Тым часам новы амбасадар Ватыкану – апостальскі нунцый – падымае келіх з Лукашэнкам і цісне яму руку. Як працуе дыпламатыя апостальскай сталіцы? І ці азначае яна прызнанне Аляксандра Лукашэнкі? Матэрыял Змітра Міцкевіча.

Мікалай Халезін – пра тое, чаму Святлану Ціханоўскую прынялі ў Аўстрыі ды якімі могуць быць новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

На канец прэзідэнцкага тэрміну Лукашэнкі Еўразвяз зрабіў яму своеасаблівы падарунак: даў зялёнае святло на пашырэнне санкцыяў, у тым ліку персанальных – супраць Аляксандра Лукашэнкі ды яшчэ чатырнаццаці асобаў. Што гэта – перамога ці параза? Мікалай Халезін, мастацкі кіраўнік Свабоднага тэатру, чалавек, які ўжо некалькі дзесяцігоддзяў лабіюе санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, каментуе і візіт Святланы Ціханоўскай у Аўстрыю.

Якою будзе Амерыка? І за каго галасавалі амерыканскія беларусы?

Ці зробіцца рэспубліканец Доналд Трамп ізноў прэзідэнтам ЗША? Ці верне Джоў Байдэн штаты, якія страціла для дэмакратаў у 2016 годзе Гілары Клінтан? Чаму Беларусі важна, хто сядзіць у Белым доме? І якою будзе Амерыка з новым або старым прэзідэнтам? Разбіралася Наста Ільіна.

Ці Арменія засталася без саюзнікаў?

Замірэнне тройчы сарванае, і ў гэтым і Баку, і Ерэван вінавацяць іншы бок. Цяпер прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў ізноў заявіў пра гатовасць спыніць баявыя дзеянні – пры ўмове вываду армянскіх войскаў з Карабаху. Армянскі бок такія ўмовы адхіляе. У сваю чаргу Турцыя працягвае падтрымліваць Азербайджан. А пазіцыю Баку падтрымлівае Іран. Расея ж спрабуе захаваць статус міратворца. Ці не застанецца Арменія ў гэтым супрацьстаянні без саюзніка? Матэрыял Святланы Аўчаровай.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у чацвер а 20:35. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Фота: Celestino Arce Lavin / Zuma Press / Forum

 

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Сарвацца з крамлёўскага ланцуга ўсё цяжэй? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык

Ці будзе Пуцін абараняць свайго васала да канца? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Чаму Лукашэнка неймаверна раздражняе Пуціна? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Рэжым вісеў на валаску. Чаму Лукашэнка перамог? Зянон Пазняк – у «Прасвеце» з Сяргеем Пелясою

Чаму начальнік ГУБАЗіКу Мікалай Карпянкоў біў вітрыны? «Прасвет» з Алінаю Коўшык

У Лукашэнкі забіраюць кісларод. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Лукашэнку прыйдзецца ісці на дыялог ці бегчы з Беларусі. «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Крэмль сур’ёзна займаецца мяккай анексіяй Беларусі. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою