Лукашэнка цягне гуму. Пуцін чакае ў засадзе...


«Мы выдатна ведаем, чаго хоча Расея ад Беларусі», – заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас спаткання з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. І выказаў перакананне, што і Расея абсалютна ведае, што трэба Беларусі ад Расеі.

Ці ідзе гаворка пра чарговую пазыку ў абмен на расейскую авіябазу? На гэтае пытанне ў эфіры праграмы «Гарачы каментар» паспрабаваў адказаць палітолаг Павел Усаў. Паводле эксперта, ў кіраўніка Расеі вельмі шмат механізмаў уплыву на Аляксандра Лукашэнку. Кіраўнік Беларусі будзе вымушаны пагадзіцца на размяшчэнне расейскай авіябазы ў Беларусі. Уладзімір Пуцін не хоча і не можа за гэта заплаціць, ўпэўнены палітолаг.

«Беларусь цалкам залежыць ад коштаў на газ. А кошты на яго вызначаюцца не раз на год, а кожныя тры месяцы. Расея лёгка можа падняць кошты, або зменшыць аб’мы паставак гэтага энергарэсурсу… Акрамя гэтага існуе магчымасць яшчэ больш абмежаваць пастаўкі беларускіх харчовых прадуктаў у Расею. У Масквы ёсць магчымасць абмежаваць працоўную міграцыю. Як вядома, нелегальная працоўная міграцыя з Беларусі ў Расею складае ад 100 000 да 300 000 чалавек… Вяртанне гэтых людзей на радзіму можа стаць сурʼёзнай сацыяльнай пагрозай», – мяркуе Павел Усаў.

Больш у відэаматэрыяле!