Лукашэнка тармозіць вайсковыя планы Пуціна. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Сакрэты новай вайсковай дактрыны Саюзнай дзяржавы Беларусі ды Расеі, з падпісаннем якой цягне Аляксандр Лукашэнка, а таксама інтэрв’ю-размова з культавым украінскім пісьменнікам Сяргеем Жаданам у «Прасвеце» з Алінаю Коўшык.

Што не так з новаю версіяй вайсковай дактрыны Саюзнае дзяржавы?

Новая версія вайсковай дактрыны Саюзнай дзяржавы Беларусі ды Расеі ўжо некалькі месяцаў чакае прыняцця. І хоць 2 красавіка ў Маскве і Менску адзначылі Дзень яднання – паміж абедзвюма сталіцамі ўсё больш таго, што дзеліць. Чаму працэс падпісання зацягваецца, высвятляла Вольга Жарнасек.

Украіна. Шоў маст гоў он

Перад пачаткам выбараў украінскія і замежныя медыі часта пужалі магчымасцю шматлікіх парушэнняў. Ці так было? Чым селета адрозніваецца выбарчы працэс ва Украіне? Наш рэпартаж з самага цэнтру падзеяў.

Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан: «Я сумую па Беларусі»

Як высветлілася – ад культуры да палітыкі адзін крок. Пры нагодзе гэтых выбараў украінскія інтэлектуалы моцна ангажуюцца ў палітычны дыскурс. У субботу ў Менску адбудзецца прэзентацыя новай кнігі выбітнага ўкраінскага пісьменніка Сяргея Жадана «Інтернат», Нна якой сам аўтар з’явіцца не зможа, але перадаў абяцанне сваім чытачам з Беларусі ў нашай размове пра новую кнігу і палітычную сітуацыю ва Украіне.

Беларусі яшчэ далёка, але ў суседзяў ужо даўно

Пасля суботняга трыумфу прадстаўніцы ліберальных сілаў Зузаны Чапутавай на прэзідэнцкіх выбарах у Славаччыне – жанчын-прэзідэнтаў у свеце стала адзінаццаць. Роўна столькі ж і прэмʼераў. Магло быць болей, калі б Юлія Цімашэнка прайшла ў другі тур выбараў у нашых паўднёвых суседзяў. У нас, як вядома, – жаночыя твары ў вертыкалі ўлады зʼяўляюцца зрэдзь, і сярод апазіцыйных сілаў збольшага вядуць змаганне мужчыны. Пра ролю жанчын у палітыцы Усевалад Шлыкаў.

Інтэрв’ю з аўтарам рэпартажу «Краіна над прорваю. Венесуэла»

Венесуэла мае адныя з самых вялікіх у свеце запасаў нафты, двух лідараў і вялікі крызіс. Людзі жывуць без ежы, электрычнасці, лекаў і грошай. Пратэсты супраць Нікаляса Мадура цягнуцца месяцамі. А лідара пратэстоўцаўх Хуана Гуайда у аўторак пазбавілі дэпутацкага імунітэту, што адкрывае дзверы да арышту і суда. Адразу пасля «Прасвету» прэмʼера рэпартажу «Краіна над прорваю», які ў самы гарачы перыяд пратэстаў у Венесуэле знялі нашыя калегі Конрад Загурскі ды Сяргей Марчык.

Міжнародны часопіс тэлеканалу «Белсат» «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:25. Заходзьце на Facebook праграмы!

Фота вокладкі: Nikolai Petrov/TASS, Alexei Nikolsky/Russian Presidential Press and Information Office/TASS

belsat.eu