Лукашэнка спужаўся дзяцей. NEXTA на «Белсаце»


Буслы, зубры, васілёк, дранік, вышыванка ды… дурныя загады! Новы сімвал можа з’явіцца ў Беларусі. Прычым перадумоваў да гэтага з кожным днём усё больш. Гэтак, у мэтах бяспекі падчас адкрыцця «Славянскага базару» у Віцебску, калі ў горадзе быў Лукашэнка, крамам часова забаранілі продаж… дзіцячых пісталецікаў, а таксама любых напояў у тары, большай за паўлітра.

Відаць, баіцца Лукашэнка, што пасля атакі «Бела-колаю» з цацачнай зброі ён больш не зможа рабіць сваіх «вялікіх заяваў». Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік Беларусі:

«Авангардныя мастакі – Малевіч і Шагал. Яны падарылі свету «Чорны квадрат». Вы ведаеце, калі я сказаў «Чорны квадрат», адразу ж падумаў: вось мне б так, як вялікім творчым асобам, разумець гэты «Чорны квадрат». А так я ўсцешаны з усімі і думаю, што гэта сапраўды вялікая творчасць».

Вядома ж, ставіць «падабайкі» пад такімі выслоўямі, можна хіба што толькі пад прымусам. А таму і бюджэтнікаў цяпер не толькі зганяюць на патрэбныя мерапрыемствы, але і прымушаюць дзяліцца неабходнымі допісамі ў сацыяльных сетках. Краіне патрэбныя лайкі!

«Обязательно ставить свою оценку (лайк) и делиться новостями (репост)! Особое внимание уделить новостям о внесении изменений в Трудовой кодекс Республики Беларусь».

Ну, а вы што думалі? IT-краіна ж, а значыць, і SMM «паводле ДАСТу»! Вось толькі…

«Усё, што мы робім, робім не для прыгожай карцінкі ў сацсетках. Хоць гэта і модна зараз – жыць онлайн у інтэрнэце, але мары трэба ўвасабляць у жыццё».

А вось мары беларускіх чыноўнікаў – даволі своеасаблівыя. Да прыкладу, намесніка старшыні Дзяржынскага райвыканкаму затрымалі за хабар, які далі… валторнаю!

Жыхары Магілёва:

«А чаго мала так?»

«Можа, ён вельмі любіць музыку, я не ведаю. Чалавек мастацтва».

«Трэба разлічвацца тым, чым трэба, а не ўсялякімі валторнамі ды каровамі».

«Калі прыгоннае права было, дык людзьмі бралі, цяпер не ведаю».

«Ведаеце, чыноўнік не будзе чабурэкамі ці яйкамі браць хабары, гэта абсурд».

Вось толькі і чабурэкі, і яйкі сапраўды былі. Гэтак, адным з родапачынальнікаў «харчовых хабараў» сярод чыноўнікаў стаў экс-кіраўнік Баранавіцкага гарвыканкаму Ігар Стасевіч, які браў і каўбасу, і піццу, і ружы, і нават гародніну! Адседзеў за гэта менш за год ды ўзначаліў баранавіцкае прадпрыемства.

Сцяпан Святлоў, belsat.eu

Калаж з фота: Sergei Savostyanov / Sergei Fadeichev / TASS / Forum