Лукашэнка шпіёніць за «братняй» Расеяй


Паміж Беларуссю і Расеяй зноў пачаліся спрэчкі аб пастаўках малака.

З 6 сакавіка пастаўкі беларускай малочнай прадукцыі ў Расею будуць забароненыя.

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, абмежаванні звязаныя з жаданнем прадаць сухое малако, прывезенае ў РФ з «Новай Зеландыі ці аднекуль». Пра гэта кіраўнік Беларусі даведаўся ад прадстаўнікоў КДБ.

«Законы Саюзнай дзяржавы забараняюць шпіёніць адзін за другім, але, відаць, гэтая справа квітнее і партнёры па “братняй інтэграцыі” ні на каліва не давяраюць адзін аднаму», – каментуе заяву кіраўніка Беларусі палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі ў эфіры праграмы «Гарачы каментар».

Паводле эксперта, Лукашэнка ўмела выкарыстаў сітуацыю з забаронаю беларускай «малочкі» для ўласнага самапіяру.

Больш у відэаматэрыяле!