Лукашэнка рыхтуе Колю на сваё месца. Сатырычнае шоу


Снайперы беларускага гумару з сатырычнага шоу «Хай так TV» «страляюць» па чужых мішэнях і трапляюць у балючыя кропкі!

Лукашэнка літаральна на пальцах патлумачыць вам усю геапалітычную сітуацыю, а беларускія чыноўнікі паспрабуюць трапіць у рэстараны «Лябяжы» і «Поедем поедим». Глядзіце ў сённяшнім выданні:

  • «Мы ім і малачко, і мяска, і братэрскую любоў, а яны нам толькі… вату катаюць!».
  • «Святыня ў нас адна – чарка і скварка!».
  • Ці чулі вы, як чэмпіён па тайскім боксе Юрый Булат спявае «Аксамітны летні вечар»?
  • «Купляем латарэйныя білеты на ўсе грошы!» – «Таварыш міністр эканомікі, а можа, ёсць яшчэ ідэі, як вывесці краіну з крызісу?».

А з поўнай эфірнай версіі праграмы вы даведаецеся, як вылекаваць зуб мядзведзіцы, што беларускага ў японскім джыу-джытсу і ці дашле Ілан Маск Лукашэнку на Марс.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.