Гарачы каментар «Лукашэнка разумее, што пусці ў агарод расейцаў са зброяй – будзе як ва Украіне…»


Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу ў Менску на супольнай нарадзе. Ківае пальцам у бок Захаду, гаворыць, што ў выпадку чаго – будзе адказ. Але ў выпадку чаго павінен быць адказ з Менску? Гэтыя і іншыя пытанні да Аляксандра Класкоўскага, палітычнага аглядальніка, Менск:

«Вельмі выгодна з Менску пагражаць заходняму супастату. Шайгу сказаў адкрытым тэкстам, мы, маўляў, не будзем трываць, мы дамо адэкватны адказ на магчымае з’яўленне ў Польшчы бранятанкавай амерыканскай дывізіі. Таму, натуральна, адсюль Масква пагражае найперш Польшчы, папярэджвае, што, калі вы зробіце такі крок, вам мала не здасца. […] Расейскія генералы і стратэгі даўно маюць віды на беларускі плацдарм. […] Ні апазіцыі, ні беларускаму кіраўніцтву ніякае выгады, ніякіх дывідэндаў ад размяшчэння такой базы не будзе. […] Лукашэнка добра разумее, што пусці ў агарод гэтых расейцаў са зброяй – будзе як ва Украіне…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Глядзі таксама
Каментары