Лукашэнка разагнаў стары ўрад

Белсат Zoom – новая праграма ў інфармацыйным вяшчанні. У цэнтры ўвагі – выбарчая кампанія, рэпрэсіі над актывістамі і журналістамі, эпідэмія каронавірусу. Каментары пацярпелых з месца падзеяў. Ацэнкі экспертаў. Мы здабываем інфармацыю там, дзе прымушаюць маўчаць.

Пераслед «Страны для жизни»

Аўтара YouTube-каналу «Мозырь для жизни» Аляксандра Цуканава, які напярэдадні выйшаў пасля 25 содняў арышту, зноў затрымалі. Разам з ім і ягонага сябра Дзяніса, прозвішча невядомае, які сустракаў блогера з ізалятару. Гэтай ноччу сілавікі правялі ператрус на ферме Аляксандра Сіраша ў вёсцы Прудок Мазырскага раёну, дзе Сяргей Ціханоўскі праводзіў інтэрв’ю з прыкарытнікамі. У Горадні са стаянкі на вуліцы Замкавай знік яшчэ адзін аўтамабіль каманды «Страна для жизни».

Ярмошына падала на Ціханоўскага ў СК

Адмаўляць Аляксандру Лукашэнку ў рэгістрацыі кандыдатам на прэзідэнта не будуць, выносіць папярэджанне – таксама. Гэтак ЦВК адказала на скаргу Віктара Бабарыкі, які прадставіў у камісію факты прымусовага подпісу за Лукашэнку, а таксама ўказаў на абразы іншых прэтэндэнтаў з боку кіраўніка краіны. Лідзія Ярмошына заявіла, што падала хадайніцтва ў Следчы камітэт, бо бачыць пагрозы на свой адрас ад Сяргея Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў.

Магілёўцы адклікаюць подпісы за Лукашэнку

«Я раскайваюся ў сваім учынку і прашу адклікаць подпіс за дадзенага кандыдата». Двое жыхароў магілёўскага інтэрнату публічна прызналі, што вахцёр і загадчыца ўстановы прымушалі падпісацца за Аляксандра Лукашэнку ў працоўны час. Адпаведныя заявы грамадзяне Гарбузава і Нікіцёнак прыслалі ў рэдакцыю часопісу MSPRING.ONLINE. «Уся мая сям’я хоча жыць у цывілізаванай нармальнай краіне, у якой улады не маюць права прыгнятаць свой народ. (…) Жыве Беларусь!» – патлумачыла сваё рашэнне адклІкаць подпіс маці трох дзяцей Гарбузава.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Што вядома пра падпісанне дарожных мапаў?

У Сяргея Ціханоўскага ў турме пагоршыўся зрок

Чаму Расея ўсё яшчэ не анексавала Беларусь?

Сілавікі думаюць над рэпрэсіямі супраць СМІ Лукашэнкі

Рэжым пагражае апазіцыянерам замахамі

Вольга Карач: Рэжым думае, што мы можам перамагчы

BYPOL: Сілавікі самі сабралі доказы супраць сябе

Ігар Лосік звярнуўся з турмы да Папы Рымскага