Лукашэнка прайграў вайну ў сеціве


У «Размове» Святланы Калінкінай медыяэксперт Францішак Вячорка тлумачыць, якім чынам прарасейскія тролі хістаюць грамадскае меркаванне ў Беларусі, што сёння можна супрацьпаставіць крамлёўскім інтэрнэт-тролям і чаму Беларусь прапусціла пачатак вайны.

«Тролям тут не месца», – прыкладна так можна інтэрпрэтаваць затрыманне ў Менску расейскай грамадзянкі Ганны Багачовай. Яе вінавацяць у спробе ўмяшацца ў выбары ў Злучаных Штатах пры дапамозе інтэрнэт-тролінгу. Ці сапраўды ўлады Беларусі хочуць выступіць супраць Крамля, затрымаўшы праўладную расейскую тральчыху? Медыяэксперт Францішак Вячорка лічыць, што не варта спадзявацца на тое, што беларускія ўлады выйшлі на адкрытую канфрантацыю з расейскімі. Перш за ўсё таму, што вайну ў сеціве Лукашэнка фактычна прайграў.

«Беларускія тролі ёсць, але эфект ад іх працы не такі моцны. У прынцыпе, Лукашэнка і ягоныя памагатыя пачалі займацца інтэрнэтам надта позна, калі для іх там не было ўжо прасторы», – выказаўся госць праграмы.

Чаму вайна з тролямі такая важная для Беларусі і чаму ад дзейнасці прарасейскіх каментатараў асабліва пакутуюць рэгіёны, глядзіце ў «Размове» Святланы Калінкінай з Францішакам Вячоркам.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.