Лукашэнка прадае суверэнітэт за падтрымку Масквы. «Прасвет» з Алінаю Коўшык


«Прасвет» аналізуе міжнародныя падзеі, якія ўплываюць на Беларусь.

Тэмы праграмы:

Зваротны адлік. Нервовы снежань Аляксандра Лукашэнкі

Гістарычная прамова – так рэкламавалі выступ Аляксандра Лукашэнкі некаторыя новаабраныя дэпутаты палаты прадстаўнікоў. Па выніку выйшла паўтарэнне састарэлых тэзаў – тое, што мы чуем кожны раз, калі ідзе гаворка аб рэальнай інтэграцыі з Расеяй. Усё гэта перад сустрэчай з Уладзімірам Пуціным у Сочы, якая можа апынуцца самай вострай пагрозай нашай незалежнасці. З чым мы падыходзім да 8 снежня? Глядзіце ў сюжэце Усевалада Шлыкава.

Уладзімір Мацкевіч, ідэолаг кампаніі «Свежы вецер»: «Трэба каб прагучаў голас грамадства»

Дата 8 снежня выклікае нямала эмоцый. Насуперак расейскай прапагандзе толькі 1,4% беларусаў выступае за далучэнне Беларусі ў склад Расеі. Пра гэта мы расказвалі ў «Прасвеце» ў размове з сацыёлагам Андрэем Вардамацкім. Інтэрв’ю з філосафам, метадолагам Уладзімірам Мацкевічам, заснавальнікам кампаніі «Свежы вецер»

Эмацыйная падзарадка Лукашэнкі

Як звязаныя паміж сабою будучыя перамовы з прэзідэнтам Расеі і візіт кіраўніка краіны ў Сербію? Канешне, можа быць проста супалі графікі, але суразмоўцы «Прасвету» кажуць – гэта адзінае месца, дзе яшчэ любяць Аляксандра Лукашэнку і магчыма, перад складанымі дэбатамі ў Сочы, спатрэбілася своеасаблівая эмацыйная падзарадка. Падрабязнасці – у матэрыяле Аркадзя Несцярэнкі.

Дзе НАТО, а дзе Беларусь? Наш рэпартаж з юбілейнага саміту Альянсу ў Лондане

НАТО адзначала 70 дзень народзінаў у няпростай сітуацыі спрэчак і шантажу. Але саміт у Лондане скончыўся поспехам. Галоўныя спрэчкі прыціхлі, прынамсі пакуль лідары падпісалі выніковую дэкларацыю. Якія галоўныя пагрозы бяспецы бачыць НАТО? І дзе тут Беларусь? Рэпартаж з Лондану Сяргея Пелясы і Ігара Кулея.

Інтэрвʼю з міністрам замежных справаў Эстоніі

«Для перспектывы Беларусі самае важнае – паважаць правы чалавека, палітычныя правы грамадзянаў. Гэта стратэгічнае пытанне варта ўзяць пад увагу», – заявіў міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ў інтэрвʼю, якое запісаў Сяргей Пеляса падчас спаткання лідараў НАТО пад Лонданам.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Заходзьце на Facebook праграмы! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.