Лукашэнка пойдзе на ўсё дзеля параду?

На пытанне, каму патрэбны парад, існуе адназначны адказ. Ніякіх сантыментаў у дачыненні ветэранаў і трагедыі беларускага народу, толькі жаданні ды амбіцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Госць «Размовы ProContra» – гісторык Ігар Кузняцоў – калісьці і сам быў удзельнікам параду, а цяпер упэўнены: сённяшнія святкаванні не павінны граць на сентыментальнасці беларусаў у дачыненні Другой сусветнай вайны. Усё адбываецца толькі для таго, каб задаволіць амбіцыі Лукашэнкі.

«Гэта ідэалагічная ўрачыстасць, яна адбудзецца, гэта непазбежна. Гэта амбіцыі аднаго чалавека», – мяркуе Ігар Кузняцоў.

Разам з вядоўцамі Віталём Цыганковым і Святланаю Калінкінай госць студыі разбіраецца, чаму парад такі важны Аляксандру Лукашэнку і зусім не мае сэнсу для ўсіх астатніх.

«У гэтай сітуацыі ідзе сацспаборніцтва, у якім нават Расея сказала, што не будзе праводзіць параду, перанясе на лепшы час. І тут, атрымліваецца, ініцыятыву схапіла Беларусь. Абсурдная сітуацыя, нібыта Беларусь стала правапераемнікам Савецкага Саюзу. Ідэалагічныя рашэнні ды асабістыя амбіцыі перакрылі здаровы сэнс», – выказваецца гісторык.

Пра ахвяраў мінулага і будучыні, савецкую маральную спадчыну ды шмат што іншае – у «Размове ProContra» з Віталём Цыганковым, Святланаю Калінкінай і гісторыкам Ігарам Кузняцовым.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Больш матэрыялаў

Звольнены выкладчык Павел Баркоўскі: Рэвалюцыя вывела нас з ценю Расеі

Ці напалохалі Расею амерыканскія санкцыі супраць Беларусі?

Гісторык Ігар Кузняцоў: Калі НКВД арыштоўваў, не ўжываў гвалту, што ўжываюць цяпер

Як прадпрыемствы будуць скарачаць выдаткі? Тлумачыць эканаміст

Ці змогуць работнікі перамагчы дыктатуру?

Ці была мяккая беларусізацыя? Інтэрв’ю з Сяргеем Харэўскім

Настаўнік: Не перашкаджайце вучыць дзяцей, дайце проста працаваць

Кіраўнік «Belarus Security Blog»: Лукашэнка выгадаваў каманду тупых выканаўцаў