Асабісты капітал Лукашэнка перавыбера сябе, а інтэграцыю спусціць на тармазах


У 2020-м нас чакаюць выбары прэзідэнта. Перад імі звычайна падымаюць заробкі, а пасля – надыходзіць крызіс. Ці чакае беларусаў у 2020-м аналагічны сцэнар ды што яшчэ мяняецца ў заробках, працы ды жыцці з гэтага года?

«Вынікі выбараў і інтэграцыйнага працэсу можна сфармуляваць вельмі каротка: Аляксандр Лукашэнка перавыбера сам сабе, а інтэграцыйны працэс будзе чарговы раз забоўтаны», – кажа палітолаг і мадэратарка сайту «Наше мнение» Валерыя Касцюгова.

Затое прэзідэнцкія выбары – падстава павялічыць заробкі бюджэтнікаў і знізіць кошты на прадукты і паслугі першай неабходнасці. Раней на гэта проста друкавалі грошы, таму наступалі дэвальвацыі, інфляцыі ды крызісы. Цяпер выдаткі на павелічэнне заробкаў закладзеныя ў бюджэт, грошы на іх зарэзерваваныя, з гэтага боку чакаць крызісу не варта.

Планы на 2020-ы: Лукашэнку стане сорамна?

Але адначасова з абяцаннямі павялічыць заробкі, з першага студзеня змянілі парадак аплаты працы бюджэтнікаў. Заработную плату абяцаюць не зніжаць – а пра фактычныя выплаты на рукі ніхто нічога не кажа. Можна павялічыць аклады, знізіць прэміі – і вось фактычна нічога не змянілася, а ў СМІ можна пісаць, што заробкі выраслі.

Праблема, аднак, у тым, што тэмп росту заробкаў ужо перавышае тэмп росту вытворчасці працы. Гэта значыць, што нас зноў чакаюць інфляцыя і дэвальвацыя. У 2019-м афіцыйная інфляцыя была каля 5 %, паводле неафіцыйных ацэнак – каля 10 %. Згодна з прагнозамі, такія ж лічбы чакаюць нас і ў 2020 годзе.

«З 2015 года ў нас курс плавае, яго ніхто не стрымлівае, таму па гэтай прычыне рэзкі скачкоў быць не павінна», – кажа старэйшы аналітык «Alpari» Вадзім Іосуб.

Яго слухалі Нацбанк і МВФ. Эканаміст прадракае крызіс

Напрыканцы студзеня пачынае дзеяць новая рэдакцыя Працоўнага кодэксу. Нарэшце ў законе, напрыклад, легалізавалі фрылансэрства. Але цяпер працаўнікоў звальняць стала лягчэй, а кароткатэрміновыя кантракты замацавалі на новым узроўні.

Раней звольніць працаўніка можна было толькі пры сістэматычным парушэнні дысцыпліны: напрыклад, за спазненні. Спачатку зрабіць заўвагу, потым вымову – затым – звольніць. Цяпер за грубае парушэнне дысцыпліны звальняць можна адразу. А грубасць ацэньвае наймальнік.

Алена Яськова, юрыстка Кангрэсу незалежных прафсаюзаў, кажа, што цяпер беларускі Працоўны кодэкс стаў найгоршым у свеце паводле ўмоваў і прававых гарантыяў для працаўнікоў.

Акрамя таго, у 2020-м зноў абяцаюць узяцца за «дармаедаў» і ўсё ж прымусіць іх цалкам аплачваць камунальныя паслугі. Гэтае абяцанне можа спраўдзіцца. У астатніх сферах, паводле прагнозаў экспертаў, зменаў будзе мала. А людзі працягнуць жыць, працаваць, нараджаць і гадаваць дзяцей і вырашаць уласныя праблемы.

Улады абнавілі праграму, якая збірае звесткі пра «дармаедаў»

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Глядзі таксама
Каментары